28-08, 13:09

Свята булачкі ў Гародні

Сёння ў Гародні праходзіць кірмаш "Свята булачкі".

На плошчы Савецкай абласнога цэнтра кулінарныя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці прадстаўляюць беларускія прадпрыемствы "Брэст", "Лімож", "Купалінка", а таксама РУПП "Гроднахлебпрам" і ААТ "Прадсервіс". Гарадзенскія кандытарскія і хлебабулачныя прадпрыемствы знаёмяць гараджан з навінкамі сваёй прадукцыі.

Як паведаміла БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Гарадзенскага гарвыканкама Ларыса Даўлетава, свята булачкі прымеркавана да 1 верасня. Цяпер у горадзе праходзяць школьныя кірмашы і мядовы фестываль. Мы вырашылі, што свята булачкі падтрымае агульны святочны настрой у школьнікаў і іх бацькоў напярэдадні пачатку навучальнага года, — зазначыла яна.

Апрача таго, для дзяцей у межах свята арганізаваныя конкурсы і гульні. У якасці прыза юныя гродзенцы атрымаюць салодкія падарункі.

Паводле слоў Даўлетавай, магчыма, свята булачкі стане добрай традыцыяй у Гародні, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя