28-10, 13:47

На Полаччыне дапыталі моладзевага актывіста

Сёння на Полаччыне ў вёсцы Янка міліцыянты правялі допыт актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Маладая Беларусь” Алеся Круткіна. Паводле Алеся, да хаты ягонай маці прыехалі супрацоўнікі Полацкага РАУС Валеры Драгун і Юлія Дзямешчанка. Прычынай допыту яны назвалі быццам бы ўцягванне ў палітычную дзейнасць непаўнагадовых, а менавіта працу палачанаў Карэна Платонава і Кацярыны Жогаль ў межах кампаніі “Байкот 2008”.

Міліцыянты ня ведалі, што Алесь Круткін выйшаў з Маладога фронту, і вельмі цікавіліся дзейнасцю юнака ў дадзенай арганізацыі, а таксама ў беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Маладзён, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адказваць адмовіўся.

Пад час высвятлення прозвішчаў міліцыянтаў, тыя спыталіся, навошта гэта яму. А калі пачулі, што дзеля таго, каб распавесці пра нечаканы візыт сродкам масавай інфармацыі, запэўнілі, што пра полацкага актывіста ў бліжэйшы час пісаць будуць багата. Як лічыць Алесь Круткін, гэта падобна на пагрозу ўзбуджэння нейкай справы.

Не выключана, што яна можа стаць адказам мясцовых уладаў на ініцыяваную моладзевым актывістам грамадзянскую справу супраць намесніка полацкага выканкаму па ідэялягічнай працы за адмову пад час выбараў у правядзенні пікету пад лёзунгам “Байкот 2008”. Рашэнне чыноўніка Круткін кваліфікаваў як парушэнні сваіх грамадзянскіх правоў на вольнае выказванне палітычных меркаванняў.

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя, Віцебск.

 

Каментары

/ дадаць каментар /
29.06.2009

ДЫК ВОЛЬНАЯ НАША БЕЛАРУСЬ , БРАТКА ?

Аўтар: АНДРУСЬ РАЗАЎ | Статус: госць
НЯ ВЕДАЮ ШТО І КАЗАЦЬ , ГЭТА ЎЖО ЯК ЗВЫЧАЙНАЕ , АБЫДЗЕННАЕ . А З ІНШГА БОКУ - КАЛІ ТАК ЦІКАВЯЦЦА , ДЫК МУСІЦЬ ДОБРА ДЗЕЙНІЧАЕ ' МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ ' !
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя