21-05, 17:17

Захацелі – дазволілі, захацелі - забаранілі

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС горада Брэста скасавалі дазвол на нашэнне газавага пісталета і канфіскавалі сам пісталет у каардынатара руху “За свабоду” па Брэсту Дзяніса Турчыняка.

Падставай для такіх дзеянняў міліцыі паслужыла адміністрацыйная справа супраць Дзяніса Турчыняка, прыцыягненне да якой адбылося год таму.

Дзяніс Турчыняк набыў газавы пісталет маркі “Вальтэр-кампакт” 15 год таму.і кожныя тры гады працягваў дазвол на захаванне. Апошні працяг дазволу, па словах Турчыняка, адбыўся ў пачатку мая бягучага года. Але гэта не выратавала Турчыняка ад далейшых наступстваў:

- Пісталет гэты я больш не ўбачу. Ён будзе, як мне сказалі, знішчаны. Мяне пазбавілі прыватнай маёмасці. Пісталет газавы – рэч нетанная. Быў калісьці мною куплены за немалыя грошы. Мяне пазбавілі дазволу на пяць гадоў. Чаму б гэтыя пяць гадоў не захоўваць пісталет?

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк такія дзеянні міліцыі лічыць зачысткай перад выбарамі:

Гэта звязана з выбарамі. Амаль год міліцыю не турбавала адміністрацыйнае пакаранне Турчыняка. Яшчэ ў пачатку мая быў працягнуты дазвол на газавы пісталет да мая 2013 года. Але калі Мілінкевіч аб’явіў сваё жаданне ўдзельнічаць у выбарах, тады ўспомнілі пра адміністрацыйную справу Турчыняка,  пазбавілі яго дазволу і канфіскавалі сам  газавы пісталет.

Нагадаю, што па адміністрацыйнай  справе,  Дзяніс Турчыняк абвінавачваўся  ў перашкодзе дзеянняў міліцыі пад час затрымання маладафронтаўца Міхася Ільіна. Па паказаннях сведкаў, Дзяніс Турчыняк толькі пацікавіўся прычынай затрымання. Турчыняк быў пакараны судом штрафам ў 1 мільён 400 тысяч рублёў.

Дзяніс Турчыняк рыхтуе заяву ў пракуратуру на незаконныя дзеянні міліцыі.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя