09-09, 11:43

За перайменаванне вуліц у Лідзе

Актывісты Лідскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пачалі збор подпісаў з прапановай да мясцовых уладаў перайменаваць шэраг вуліцаў раённага цэнтра, якія носяць савецкія назвы.

Неабыякавыя да сваёй гістарычнай спадчыны грамадзяне прапануюць уладам Лідскага раёна перайменаваць тры вуліцы раённага цэнтра: вуліцу Савецкую - у Віленскую, Камуністычную - у Грунвальдскую і  7 лістапада - у вуліцу  імя Канстанціна Астрожскага.

Аб гэтым Радыё Рацыя  паведаміў  адзін з ініцыятараў збору подпісаў, сябра Лідскай гарадской рады Таварыства беларускай мовы Кірыл Сыцько.

Удзел у грамадскай кампаніі па перайменаванню вуліцаў у Лідзе прымаюць і грамадскія актывісты з другіх гарадоў Гарадзенскай вобласці, якія накіроўваюць лісты на імя старшыні Лідскага райвыканкама.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя