02-07, 10:39

"Памяць" у Новым замку

У Сенатарскай зале гарадзенскага  Новага замка адкрылася выстава “Памяць”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Экспазіцыя прадстаўленая найлепшымі творамі беларускіх мастакоў, графікаў, скульптараў на ваенную тэматыку, якія паўсталі ў 1940-1980-я гады.


Адкрыў выставу дырэктар Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею Юры Кітурка, а пра канцэпцыю самой экспазіцыі распавяла загадчыца мастацкага аддзелу музея Святлана Янчалоўская:

- Мы даўно рыхтаваліся да гэтай выставы, на якой прадстаўленыя працы мастакоў-франтавікоў Леаніда Шчамялёва, Яўгена Зайцава, а таксама маладзейшых гарадзенскіх жывапісцаў - Мікалая Бандарчука, Аляксандра Захарава, Уладзіміра Голуба, скульптура Уладзімера Церабуна. Каб зрабіць выставу больш відовішнай і разнастайнай, мы  дадалі працы мастакоў шклозавода “Нёман”, прысвечаныя ваеннай тэматыцы. Гэта кампазіцыя “Жыццё перамагае” Людмілы Мягковай, “Кветкі на асфальце” Уладзімера Мурахвера ды іншыя працы, якія  вельмі цікава раскрываюць тэму ў такім матэрыяле, як шкло…

Якраз адзін з гарадзенскіх аўтараў Мікалай Бандарчук  распавёў пра асблівасці ваеннай тэматыкі ў сучасным беларускім мастацтве:



- Чаму тэма вайны зараз знікае, а ў савецкі час яна панавала? Таму што большасць мастакоў цяпер працуе на рынак. А попыт спараджае прапанову. Рынак цяпер не патрабуе тэмы Вялікай айчыннай вайны. Але для таго мастака, у якога вайна закранула сям’ю, тэма трагедыі беларускага народа неабыякавая, і ён, відаць, будзе звяртацца да тэмы вайны, незалежна ад кан'юнктуры рынку. Магчыма, цяпер гэтыя працы будуць больш філасафічныя, больш па-мастацку абагуленыя і асэнсаваныя…

У адкрыцці выставы прыняў удзел ветэран вайны, удзельнік вызвалення Беларусі Іван Чыжонак.

Экспазіцыя сфармавана з фондаў Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Асобным раздзелам у кантэксце юбілейнай выставы прадстаўлены працы майстроў-шкляроў бярозаўскага шклозавода “Нёман”.Экспазіцыю можна будзе сузіраць цягам ліпеня.


Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя, Гародня.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя