5-га красавіка, у Берасці была прэзэнтавана кніга пад назваю “Акрэсцінскія будні”, дзе сабраны запісы палітвязняў якія адбывалі адміністрацыйныя арышты у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вул. Акрэсціна.
Кніга ўнікальна тым, што гэта першае друкаванае выданне дзённікаў “сутачнікаў”. І рабілася ў межах кампаніі па павышэння якасці ўтрымання правапарушальнікаў.
Варта адзначыць, што ў перавыданні кнігі, гэтаксама будуць змешчаны дзённікі палітвязняў, якія адбывалі пакаранне ў рэгіянальных спецпрыёмніках-размеркавальніках.
Яўген Скрабец, Радыё Рацыя, Берасце.






Каментары