Захацелі – дазволілі, захацелі - забараніліСупрацоўнікі Маскоўскага РАУС горада Брэста скасавалі дазвол на нашэнне газавага пісталета і канфіскавалі сам пісталет у каардынатара руху “За свабоду” па Брэсту Дзяніса Турчыняка.
Падставай для такіх дзеянняў міліцыі паслужыла адміністрацыйная справа супраць Дзяніса Турчыняка, прыцыягненне да якой адбылося год таму.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 17:17
Кампанія “Гавары праўду!” працягне сваю працуНягледзячы на націск уладаў, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” працягваюць сваю працу. Вобыскі і затрыманні больш як 30 актывістаў кампаніі прайшлі адначасова ў 12 гарадах Беларусі, разгромлены і апячатаны офіс установы. Нягледзячы на гэта, па словах каардынатара кампаніі Аляксандра Фядуты, праца кампаніі будзе працягнута.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 12:20
Штраф за маладафронтаўскую агітацыю ў ГомеліАктывіст Маладога Фронту з Гомеля Антось Назаранка павінен выплаціць штраф у памеры 600 тыс. рублёў за адміністратыўнае правапарушэнне.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 18:04
Колькасць унітарных прадпрыемстваў скарачаеццаНа Гродзеншчыне скарачаецца колькасць прыватных унітарных прадпрыемстваў, якія па задуме прэзідэнта краіны павінны былі прыйсці на змену індывідуальным прадпрымальнікам.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 11:23
Гродзенская мытня затрымала буйную партыю кантрабандыПры надглядзе транспартнага сродку пры дапамозе інспекцыйна-надгляднага комплексу было ўстаноўлена, што перавозімы груз не адпавядае заяўленаму ў дакументах. У фуры аказалася дарагое стаматалагічнае абсталяванне, радыёстанцыі, відэакамеры, адзенне, дзіцячыя цацкі і многае іншае.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 10:18
Аб ператрусах дакладуць у ЕўрапарламентПератрусы ў актывістаў кампаніі „Гавары праўду” і ў актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі стануць асноўнай тэмай вечаровай сустрэчы ў Еўрапейскім парламенце беларускай дэлегацыі са старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузэкам.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 19:35
Беларусы не вераць у бяспеку сучасных АЭСКаля 87% гледачоў тэлеканала АНТ падчас галасавання ў рамках ток-шоу "Выбар" заявілі, што не вераць у бяспеку сучасных АЭС.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 11:00
Беларускія прафсаюзнікі 1 чэрвеня будуць пікетавацьУ Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці збіраецца правесці пікеты.
Апошняе выпраўленне: 17.05.2010 13:52
Навучэнцы Гродзеншчыны паступаюць у польскія ВНУНавучэнцы польскіх школ Гродзеншчыны здаюць іспыты на права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Польшча.
Апошняе выпраўленне: 17.05.2010 11:53
Незалежная прэса пад забаронайВіцебскі актывіст Барыс Хамайда 15 траўня каля дома №28 па вуліцы Леніна распаўсюджваў незалежную прэсу - газеты “Наша Ніва”, “Наша Слова”, часопіс АРХЭ, калі да яго падыйшоў капітан ДАІ. Увагу капітана прыцягнула бел-чырвона-белая стужка, якую актывіст прывязаў да парасона такіх жа колераў.
Апошняе выпраўленне: 16.05.2010 11:15
Беларусы чакаюць ад ЕС негатывуБеларусы чакаюць ад магчымага далучэння да Еўрапейскага Саюза больш негатыву, чым пазітыву. Такія вынікі атрымалі эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і сацыялагічнай лабараторыі НОВАК падчас нацыянальнага апытання, якое праводзілася цягам некалькіх месяцаў.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 17:40
Семінар па развіцці аграэкатурызмуСемінар па развіцці аграэкатурызму на Гродзеншчыне пройдзе 28 траўня ў Гродне. Прадстаўнікі ўладаў, грамадскіх аб’яднанняў і турыстычных фірмаў абмяркуюць перспектывы і праблемы развіцця аграэкатурызму ў Панямонні.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 11:48
Вобыскі ў кватэрах навагрудскіх актывістаў БХДВечарам 13 траўня міліцыя з вобыскам прыйшла да актывістаў БХД з Навагрудка Юрася Казака і Уладзіміра Качагура. Паводле міліцыянтаў вобыск быў звязаны з тым, што ў ноч з 12 на 13 траўня ў горадзе нібыта былі абліты зялёнай фарбай два міліцэйскіх аўтамабіля. Па “аператыўнай інфармацыі” міліцыі, да гэтага маглі мець дачыненне Качагур і Казак.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 11:43
Забіваюць пасля смерціДругі раз магіла прэм'ера Беларускай Народнай Рэспублікі, дэпутата Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі і Сенату Польшчы Рамана Скірмунта, што ў вёсцы Парэчча Пінскага раёну, застаецца без ганаровай шыльды ўсталяванай на магільным крыжу да яго 140-годдзя.
Апошняе выпраўленне: 13.05.2010 19:49
Ці будзе вуліца Быкава?Валанцёры грамадскай кампаніі “Гавары праўду” пачалі збіраць подпісы гродзенцаў пад зваротам да мясцовых уладаў з прапановай ушанаваць памяць знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава і надаць адной з вуліц горада яго імя.
Апошняе выпраўленне: 13.05.2010 16:19
|