08-03, 09:14

Уручаныя статуэткі Оскара

Адну з самых ганаровых кінапрэміі свету, Оскар у намінацыі Лепшы фільм, заваявала стужка "Уладар буры" Кэтрын Бігелоў.

Стужка абыйшла такіх канкурэнтаў, як "Аватар", "Бясслаўныя ўблюдкі", "Тужся", "Мне бы ў неба", "Адукацыя", "Нябачны бок", "Раён № 9", "Сур'ёзны чалавек" і мультфільм "Уверх".

Як паведамлялася, Кэтрын Бігелоў атрымала таксама Оскар як лепшы рэжысёр.

"Уладар буры" - малабюджэтнная стужка, якая распавядае пра службу ў Іраку групы спецыялістаў па абясшкоджванні выбуховых прыладаў. На думку многіх крытыкаў, гэты фільм з'яўляецца адным з лепшых сведчанняў аб ірацкай вайне.

Раней "Уладар буры" стаў самым тытулаваным фільмам цырымоніі ўручэння галоўнай брытанскай кінаўзнагародамі года BAFTA, якую называюць своеасаблівай рэпетыцыяй Оскара.

Фільм таксама быў прызнаны лепшым фільмам года гільдыяй прадзюсераў і Асацыяцыяй кінакрытыкаў ЗША. Лепшым фільмам года "Уладар буры" назвалі таксама Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША, нью-ёркская і лос-анджэлеская асацыяцыі кінакрытыкаў.

Нагадаем, што ў 2009 годзе Лепшым фільмам стаў "Мільянер з трушчоб" Дені Бойла.

Поўны спіс фіналістаў Оскара-2010:

    
* Лепшы фільм - Уладар буры
    
* Лепшы рэжысёр - Кэтрын Бігелоў (Уладар буры)
    
* Лепшае выкананне галоўнай мужчынскай ролі - Джэф Брыджэс (Безумно сэрца)
    
* Лепшае выкананне галоўнай жаночай ролі - Сандра Булак (Нябачны бок)
    
* Лепшае выкананне мужчынскай ролі другога плана - Крыстафер Вальц (Бясслаўныя ўблюдкі)
    
* Лепшае выкананне жаночай ролі другога плана - Мо'Нік (Тужся)
    
* Лепшы замежны фільм: Сакрэт іх вачэй (Аргенціна) Лепшы кароткаметражны мастацкі фільм - Новыя арандатары
    
* Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм - Уверх
    
* Лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм - Логарама
    
* Лепшы поўнаметражны дакументальны фільм - Бухта
    
* Лепшы кароткаметражны дакументальны фільм - Музыка Пруденс
    
* Лепшы арыгінальны сцэнарый - Марк Боал (Уладар буры)
    
* Лепшы адаптаваны сцэнарый - Джэфры Флэтчар (Тужья)
    
* Лепшая праца аператара - Маўра Фіёре (Аватар)
    
* Лепшы мантаж - Уладар буры
    
* Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка - Аватар
    
* Лепшая праца мастака па касцюмах - Маладая Вікторыя
    
* Лепшая арыгінальная музыка да фільма - Уверх
    
* Лепшы саўндтрэк - Weary Kind (Звар'яцелае сэрца)
    
* Лепшае звядзенне (міксавання) гуку - Уладар буры
    
* Лепшы гукавы мантаж - Уладар буры
    
* Лепшая праца мастака па грыме - Зорныя войны
    
* Лепшыя візуальныя эфекты - Аватар

Паводле Корреспондент.net.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя