Былому спікеру беларускага парламанту Станіславу Шушкевічу Люблінскі каталіцкі унівэрсітэт прысвоіў ганаровае званне доктара ганорыскаўса. Урачыстасць была прымеркавана да 440-ых угодкаў падпісання Люблінскай уніі, якая дала пачатак існавання супольнай польска-літоўскай беларускай дзяржавы.
Як адзначыў Станіслаў Шушкевіч, для яго асабіста гэта самая высокая ўзнагарода і прызнанне за гады яго жыцця.
- Я быў у захапленні, што прафесар Ежы Клачоўскі так добра сказаў аба мне, што я гатоў быў там расплакацца. А я працаваў у Польшчы з прафесарам даўно ў Ягелонскім універсітэце, тады, калі прыціскалі вельмі Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, а ён захоўваўся вельмі прыстойна. І вось гэты ўніверсітэт надаў мне гэтае ганаровае званне, і абгрунтаванне гэта зрабіў герой Варшаўскага паўстання - прафесар, які страціў там руку, у Варшаўскім паўстанні, Ежы Клачоўскі, для мяне гэта вялікі гонар і вялікае шчасце. Да гэтага часу не магу сябе нармальна паводзіць, бо неяк не верыцца, што гэта адбылося.
Станіслаў Шушкевіч паведаміў, што даведаўся пра прызнанне яму званія доктара ганорыскаўса Люблінскага каталіцкага унівэрсітэта месяц таму, калі даваў лекцыі ў палітэхнічным інстытуце ў Кашаліне. Але як сам адзначае, паверыў у гэта толькі тады, калі прафесар Ежы Клачоўскі ўручыў яму ганаровую грамату.
Валя Лаеўская, Радыё Рацыя.






Каментары