Венесуэла спыніла пастаўкі нафты ў Гандурас, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Па яго словах, гэта зроблена ў якасці меры, якая дэманструе асуджэнне вайсковага перавароту супраць прэзідэнта Мануэля Селайі.
Бліжэйшым часам меркавалася накіраваць у Гандурас чарговы танкер у адпаведнасці з дамовай краін-чальцоў рэгіянальнага аб'яднання PetroCaribe. Яно створана па ініцыятыве Венесуэлы з мэтай кампенсаваць бедным карыбскім эканомікам высокія кошты на вадкія вуглевадароды.
«Намі прынята рашэнне аб спыненні паставак нафты ў Гандурас», - заявіў Чавес, паведамляе gazeta.ru.






Каментары