Эстонскі ўрад ухваліў пераход на еўраЭстонскі ўрад ухваліў законапраект аб пераходзе на еўра, паведамляе РІА Навіны. Гэты закон рэгулюе ўмовы абмену бягучай эстонскай валюты - крон - на еўра.
Згодна з законапраектам на працягу двух першых тыдняў студзеня таго года, калі Эстонія пяройдзе на еўра, кроны і еўра стануць выкарыстоўвацца паралельна, хоць рэшту ў крамах будуць выдаваць толькі ў еўра.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 10:44
Чырвоны Крыж: Зімбабвэ патрэбна харчовая дапамогаБольш 2 млн чалавек у Зімбабвэ неабходна харчовая дапамога, і колькасць галодных можа вырасці з-за слабых ураджаяў, чаканых сёлета, прагназуе Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:31
Ахвярамі баёў у Самалі сталі 35 чалавекБольш 35 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку жорсткіх сутыкненняў паміж урадавымі войскамі Самалі і баявікамі-ісламістамі на поўначы Магадзіша за мінулыя два дні.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:11
Падляшская марка 2009 годуЧарговы ўжо шосты раз з'явілася магчымасць усім ахвотным пазнаёміцца з прэтэндэнтамі на званне Падляшскай маркі 2009 году. Арганізаваны маршалкоўскай управай конкурс вылучыць лепшыя прадукты ў катэгорыях смак, месца, прадпрыемства і прадукт.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 17:09
Чарговы масавы страйк у ГрэцыіДругі за месяц агульнанацыянальны страйк праходзіць у Грэцыі ў чацвер. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел сотні тысяч работнікаў дзяржаўнага і прыватнага сектара.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 09:38
„Чарнобыльская малітва” ў Беластоку9 сакавіка на вялікай сцэне Драматычнага тэатра ў Беластоку выступіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінска. Беластоцкія гледачы змаглі паглядзець „Чарнобыльскую малітву” – драму паводле твора Святланы Алексіевіч.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:39
Патрэбны асабісты самалётВярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выступіла з прапановай прадаставіць у яе распараджэнне асабісты самалёт, так як гэта дазволіць ёй больш эфектыўна працаваць. Пра гэта паведамляе брытанская газета The Times.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 09:24
Будаўніцтва беларускай АЭС па-ранейшаму выклікае непакой у ЛітвеЛітоўскі бок пакуль не пачуў ад афіцыйнага Мінску моцных аргументаў на карысць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, што непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 19:56
Ваяводскія ўлады сустрэліся з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў8 сакавіка ў Ваяводскай управе Падляшскага ваяводства ў Беластоку адбылася штогадовая сустрэча ваяводы з прадстаўнікамі арганізацыяў нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на Падляшшы.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 18:46
Уручаныя статуэткі ОскараАдну з самых ганаровых кінапрэміі свету, Оскар у намінацыі Лепшы фільм, заваявала стужка "Уладар буры" Кэтрын Бігелоў.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 09:22
Просяць Еўрапарламент перагледзець рэзалюцыюДэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны просяць Еўрапейскі парламент перагледзець яго рэзалюцыю, у якой ён выказаў надзею, што новае кіраўніцтва Украіны перагледзіць рашэнне пра прысваенне лідару Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпану Бандэры звання Героя Украіны. Пра гэта на паседжанні Рады сказаў дэпутат Рады ад фракцыі Блока «Наша Украіна-Народная Самаабарона» Андрэй Парубый.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 12:05
Турцыя мае намер і далей імкнуцца да міру з АрменіяйТурцыя мае намер працягваць працу па нармалізацыі адносін з Арменіяй, нягледзячы на рэзалюцыю камісіі кангрэса ЗША пра прызнанне генацыдам масавых забойстваў армян младатуркамі ў 1915 годзе.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 11:51
Шасцёра школьнікаў – лаўрэатамі конкурсу па беларускай мовеЗавершыўся апошні этап прадметнага конкурса па беларускай мове для падставовых школ Падляшша. Конкурсная камісія падвяла вынікі.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 23:06
У Бельску ліцэісты спаборнічаюць па беларускай мове„Васіль Быкаў – дэмаскатар вайны і сталінскіх злачынстваў” – пад такім лозунгам прайшоў цэнтральны этап 16-га выпуску алімпіяды беларускай мовы. У Бельскім беларускім ліцэі за званне лаўрэата змагаліся ліцэісты з самога Бельска, Гайнаўкі ды Беластока.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 23:03
ААН заклікае спыніць дыскрымінацыю цыганоўКамісар ААН па правах чалавека Наві Піллэй раскрытыкавала шэраг краін Еўропы за дыскрымінацыю цыганоў.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 09:42
|