У паўфіналах 74-га чэмпіянату свету па хакеі ў Германіі 22 мая Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з гаспадарамі першынства.
20 мая ў чвэрцьфіналах Швецыя перамагла Данію — 4:2 (1:0, 2:1, 1:1), Чэхія — Фінляндыю — 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 0:0, буліты — 2:1), Расія — Канаду — 5:2 (1:0, 2:0, 2:2), а Германія — Швейцарыю — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0).
Зборная Беларусі ў плей-оф не трапіла, заняўшы пятае месца ў групе Е і 10-е ў агульнай табліцы, паведамляе БелаПАН.






Каментары