14-03, 11:21

Срэбра ў беларускага штурхальніка ядра

33-гадовы штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч прынёс беларускай зборнай першы медаль на XIII чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні, які праходзіць у Дохе (Катар) 12—14 сакавіка.

Міхневіч заняў другое месца з вынікам 21 м 68 см. У апошняй спробе яго апярэдзіў амерыканец Крысціян Контуэл (21,83 м). Трэцім стаў немец Ральф Бальтэрс (21,44 м), шостым — яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Павел Лыжын (20,67).

На папярэднім чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні (Валенсія, 2008) Міхневіч быў чацвёртым (20,82). У 2006 годзе ў Маскве спартсмен заваяваў "срэбра" (21,37), а ў 2004-м у Будапешце паказаў шосты вынік (20,50).

Аляксей Краўчанка ў сямібор'і заняў чацвёртае месца, набраўшы 6.124 ачкі. У Валенсіі ён быў другім (6.234).

Усяго на папярэднім чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні беларуская зборная заваявала тры сярэбраныя ўзнагароды, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя