03-07, 09:29

Менскае "Дынама" выйграла ў македонскай "Рэновы"

З перамогі стартавалі футбалісты мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы, якая прыйшла на змену Кубку УЕФА. 2 ліпеня ў першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда падапечныя Славалюба Мусліна выйгралі на сваім полі ў македонскай "Рэновы" з лікам 2:1 (Кісляк, 72, з пенальці, Страхановіч, 88 — Ібраімі 41).

"Дынама" выступала ў такім складзе: Гарбатых, Гігевіч (Страхановіч, 59), Чухлей (Драгун, 72), Кісляк, Паўлюковіч (капітан), Мбанангой, Мантаруп, Вераціла, Гаўрушка (Лебедзеў, 46), Мартыновіч, Гурэнка.

Каментары трэнераў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі:

Славолюб Муслин ("Дынама"): "Хачу павіншаваць саперніка з добрай гульнёй. У першым тайме мы пачалі вельмі дрэнна, 20—25 мінут баяліся, потым пачалі гуляць. З-за месячнага перапынку ў чэмпіянаце ў нас палова каманды не гатовая. У другім тайме дзейнічалі лепш. Наша перамога лагічная. У матчы ў адказ будзе вельмі цяжка. Нам важна было не прапусціць. 1:0 лепш, чым 2:1. Але ёсць перамога, ёсць вынік, і ў Скоп'е мы можам гуляць на нічыю. Але мы будзем гуляць на перамогу, як сёння".

Влатка Косташ ("Рэнова"): "Да пачатку гульні мы ведалі, што сустракаемся з моцным сапернікам. Першы тайм, як і чакалася, мы правялі моцна. Але "Дынама" лепш гатова фізічна і мае большую лаўку запасных. Спадзяваўся, што будзе нічыя, але і такім вынікам, увогуле, задаволены. Рады, што пераможца будзе вызначаны ў Скоп'е". 

Сустрэча ў адказ пройдзе 9 ліпеня ў сталіцы Македоніі. Пераможца пары ў другім кваліфікацыйным раундзе сустрэнецца з нарвежскім "Тромсе".

2 ліпеня ў першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы мінскі МТЗ-РІПА згуляў у гасцях унічыю 1:1 з чарнагорскім клубам "Суцьеска" (Медзьядавіч, 49 — Бубнаў, 77). Гульня ў адказ адбудзецца 9 ліпеня ў Мінску. Пераможца сустрэнецца ў другім раундзе з данецкім "Металургам", паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя