02-07, 09:18

Нападаючы Віталь Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ

25-гадовы нападаючы футбольнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Апошнія паўгода форвард на правах арэнды выступаў за нямецкі "Фрайбург", які заваяваў пуцёўку ў бундэслігу. У чэмпіянаце другой бундэслігі Радзівонаў правёў 12 матчаў, забіў чатыры мячы, зрабіў адзін галявы пас і атрымаў дзве жоўтыя карткі. У Кубку Германіі ён згуляў адну сустрэчу.

Тэрмін арэнды нападаючага завяршыўся 30 чэрвеня. "Паколькі ніякіх прапаноў наконт далейшага супрацоўніцтва з боку навічка бундэслігі не паступала, то аўтаматычна з 1 ліпеня Віталь Радзівонаў стаў гульцом БАТЭ, з якім у яго працягвае дзейнічаць кантракт. Сёння раніцай быў аформлены і адпраўлены ў Германію запыт на атрыманне трансфернага сертыфіката футбаліста", — паведамляе сайт клуба.

Дазаяўка гульца будзе магчымая пасля таго, як будзе адкрыта трансфернае акно (з 13 ліпеня па 9 жніўня). Плануецца, што ў найбліжэйшым часе Радзівонаў будзе ўнесены ў заявачны ліст для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў. У групавым турніры апошняй ЛЧ футбаліст правёў пяць з шасці матчаў, але мячоў не забіў.

БАТЭ стартуе ў новым турніры Лігі чэмпіёнаў з другога кваліфікацыйнага раунда матчамі з клубам "Македонія" (14 ліпеня ў гасцях, 21 ліпеня дома), паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя