20-11, 13:52

Сусветны крызіс дайшоў да Бабруйска

У прыватнай размове супрацоўнікі бабруйскага прадпрыемства “Беларусьгуматэхніка”паведамілі, што праблемы пачаліся яшчэ на пачатку месяца.

З-за немагчымасці закупкі сыравіны некаторыя цэхі прадпрыемства ў пачатку лістапада мелі тыдзень вольны ад працы. Пасля работнікам паведамілі пра перавод на 4-х дзённы працоўны тыдзень.

Асноўнай праблемай прадпрыемства з’яўляецца затрымка аплаты за пастаўленую прадукцыю буйнейшымі пакупнікамі прадукцыі: Менскім трактарным заводам, Менскім аўтамабільным заводам і жодзінскім БелАЗам. Менавіта з гэтай прычыны прадпрыемства вымушанае было скараціць працоўны тыдзень да чатырох дзён.

У плане на наступны месяц застаецца чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Гэта пацвердзілі і ў кіраўніцтве прадпрыемства:

- У нас план на снежань пакуль чатырохдзёнка. Гэта звязана з фінансавым крызісам, мы залежым ад вялікіх прадпрыемстваў, ім ня плацяць грошы і яны нам на плацяць.

Пакуль што прадпрыемства працуе ў абмежаваным рэжыме, але калі сітуацыя застанецца ранейшай, не выключаецца пераход і на трохдённы працоўны тыдзень, альбо нават часовае спыненне вытворчасці.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя