21-05, 11:28

Гродзенцы спадзяюцца на лепшыя змены

Гродзенцы выказваюць спадзяванні на тое, што з прыходам  новага  кіраўніка  абласной вертыкалі Сямёна  Шапіры спыніцца руйнаванне горада над Нёманам, якое набыло шырокі размах пры былым старшыні аблвыканкама Уладзіміры Саўчанку.

Менавіта пытанне знішчэння  гістарычных і архітэктурных здабыткаў старажытнага горада найбольш востра турбуе гродзенцаў, якія ў новым губернатары бачаць чалавека, што зоймецца вырашэннем больш злабадзённых  праблем - пераважна сацыяльнага і эканамічнага накірунку.

- Не хочацца, каб Гродна ператварылася ў аграгарадок. Хацелася б, каб Гродна развівалася ў накірунку еўрапейскім, каб быў асяродак больш інтэлектуальны.

Як вядома, намаганнямі былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі знішчана значная частка гістарычнага цэнтра горада над Нёманам. Справы па так званаму добраўпарадкаванню выклікаюць  ўсё больш пытанняў з боку праваахоўных органаў, якія ўзбудзілі шэраг крымінальных справаў на высокапастаўленых чыноўнікаў абласнога і гарадскога ўзроўню.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя