Кансерватыўна Хрысціянская Партыя - Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне" праз свой інфармацыйны рэсурс "Беларуская Салідарнасць" нагадвае жыхарам Беларусі, што дзякуючы вялікім намаганням у 1990-м годзе цяпер нашыя юнакі не гінуць у розных гарачых кропках і самае галоўнае не гінуць на вайне, на чужой вайне.
(...) Вырасла ўжо цэлае пакаленне беларускіх мужчын, якія ня ведаюць, што такое ёсць расейская армія і расейскі флот. Яны толькі ў кіно бачылі расейскіх генералаў, якія пасылаюць расейскую моладзь на смерць, а ветэранаў войска засяляюць на атручаную зямлю. На жаль, ня ўсе ў нас разумеюць, што гэты няўдзел беларусаў у справах расейскай ваеншчыны здарыўся ня сам сабой. Яшчэ ў 1990 годзе (існавала саўдэпія!) дэпутаты Беларускага Народнага Фронту дамагліся вяртання беларускіх вайскоўцаў з так званых “гарачых кропак” (як называліся тады шматлікія зоны бунтоў і ваенных канфліктаў на тэрыторыі СССР). Дваццаць гадоў наш народ жыве без вайны. Трэба падкрэсліць — без чужой вайны, за чужыя інтарэсы, інтарэсы Крамля. Многія звыкліся з фактам незалежнасці Беларусі як з нечым натуральным, што здарылася само сабой. Але за гэтым правам беларускага народу жыць без вайны, не ваяваць пад камандай жудасных носьбітаў “русской военной доктріны” былі нацыянальна-вызвольнае змаганне 1988-91 гадоў, уздым нацыянальнага духу, бяспрыкладная праява Беларускай Салідарнасці.
Свае нацыянальныя інтарэсы трэба абараняць заўсёды, штодня. Свабода, незалежнасць, здаровая будучыня для нашчадкаў не даюцца дарэмна. Ачуняўшы ад паразаў 90-х гадоў на каўказкіх франтах, Масква зноў у адкрытую заяўляе пра свае “правы” на нашую зямлю і наш народ. Мясцовыя здраднікі носяцца з “саюзнай дзяржавай”, накідваюць нам на шыю ўдаўку русіфікацыі. Абараніцца ад гэтага патопу можна толькі спосабам, вядомым пакаленню, якое аднавіла беларускую Незалежнасць у 1991 – усенароднай Беларускай Салідарнасьцю. Першы этап салідарызацыі грамадства – гэта масавы няўдзел людзей у нелігітымных мерапрыемствах рэжыма, перш за ўсё у іхных “выбарах”. Беларусы павінны высмейваць мітуслівых дзеячыкаў псэўдаапазыцыі, якія разам з рэжымам спрабуюць загнаць-завабіць народ на выбарчы фарс, дзе нішто ўжо не вырашаецца галасаваннем, поўны артыкул на "Беларуская Салідарнасць"
Радыё Рацыя.






Каментары