Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі не будзе прымаць удзел у мясцовых выбарах.
Такое рашэнне прынята на працоўнай нарадзе арганізацыі, і звязана з вынікамі фарміравання вучастковых камісій – паведаміў старшыня арганізацыі Мікалай Коўш:
– 28 лютага ў нас была канферэнцыя і мы вырашылі: калі нашы прадстаўнікі не будуць ва ўчастковых камісіях, то мы будзем разглядаць пытанне пра няўдзел у гэтых выбарах. Ну, а калі мы дэмакратычная партыя, то вырашылі дазволіць тым кандыдатам, якія захочуць ісці далей – ісці далей. Вось такое рашэнне мы зараз і прымаем. Мы далі сем чалавек ва ўчастковыя камісіі па горадзе Брэсце – уключылі толькі дваіх. Вось зараз мы будзем у судзе падаваць заяву для разгляду гэтага пытання. Не ўключылі людзей, якія маюць вялікі вопыт у гэтым накірунку.
Як зазначыў Мікалай Коўш, у вобласці АГП планавала "змагацца за 14 дэпутацкіх мандатаў". Аднак, рашэнне працягнуць свой удзел у выбарчай кампаніі прынялі толькі тры сябры партыі.
Радыё Рацыя






Каментары