Суд Ленінскага раёна Гродна не задаволіў скаргу Элы Ласончык, на прадастаўленне інфармацыі пра работу спецаўтагаспадаркі. Гэта служба займаецца апрача ўтылізацыі выкідаў, таксама адловам і забойствам бяздомных жывёлаў.
Суд зацягнуўся з учорашняга дня да сённяшняга. Вэрдыкт, які вынес суддзя Анатоль Пракопік, не задаволіў патрабаванні Элы Ласончык на адкрытую інфармацыю пра лёс жывёлаў і законны парадак іх адлову.
Яна лічыць, што рашэнне не справядлівым. Не ўпарадкаванасць і закрытасць дзеянняў спецаўтагаспадаркі выклікае здзіўленне Элы Ласончык.
Па атрыманні друкаванага адказу яна збіраецца абскарджываць гэтае рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гародня






Каментары