11-03, 15:23

Бярозаўскія палякі намераны абвергнуць…

Бярозаўская неафіцыйная суполка палякаў, абураная артыкулам польскага гісторыка і публіцыста Яна Энгельгарда “Засталася толькі Борыс”, вольны пераклад якога перадрукавала раённая газета “Маяк”, рыхтуе абвяржэнне гэтай бруднай інсінуацыі.

Аб чым паведаміла намеснік старшыні суполкі Марыя Зарэцкая:

- З размовы з рэдактарам выдання Іванам Патапчуком наконт таго, як яны маглі надрукаваць такі хлуслівы, не адпавядаючы рэчаіснасці матэр’ял, удалося высветліць, што надрукавалі яго па загаду з Менску. Людзі думаюць, што можа і праўду мы гэтымі чорнымі справамі займаемся. Бо гэта жах дзікі, што напісалі. Суседка мая, праваслаўная верніца, прачытаўшы артыкул, прыйшла і кажа: “Чым гэта вы там займаецеся?”. Каб гэтак сеялі раздор між палякамі.

Па словах Зарэцкай, у артыкуле нейкі Ян Энгельгард піша пра тое, што нешматлікая група Борыс, якая не падтрымліваецца палякамі Беларусі, дыскрэдытуе  краіну, што апекуецца станам палякаў і польскай культуры.

Але ці можна апекай назваць тое, што ў Сігневіцкай школе з цэлага класа вучняў, што вывучалі польскую мову, засталася факультатыўная групка па віне асобы з раёна, якая папярэдзіла маладую выкладчыцу польскай мовы аб дрэнных для яе наступствах, калі яна не спыніць выкладанне польскай мовы.

Маладая настаўніца спужалася.  Гэта толькі адзін са шматлікіх прыкладаў дзяржаўнага  “апекавання”.  Абвяржэнне с подпісамі палякаў Бярозаўскага раёна будзе накіравана ў газету, а копіі – консулу і ў Міністэрства юстыцыі.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя