Абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" пачала кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў са сваёй стратэгіі: інфармацыйная кампанія аб каштоўнасцях сацыял-дэмакратыі ў раёнах з малой папулярнасцю і вылучэнне кандыдатаў у раёнах з моцнай падтрымкаю.
Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі зазначае, што адной з асноўных задач на гэтых выбарах ёсць і той факт, каб атрымаць як мага болей галасоў у адрозненні ад сваіх канкурэнтаў:
- У першую чаргу, там дзе ў нас ёсць добры вопыт, добрая падтрымка, дзе нашых кандыдатаў пазнаюць, разумеюць што гэта нашая партыя, разумеюць сацыял-дэмакратыю, то безумоўна, там мы спадзяемся і ў нас ёсць усе шансы набраць болей галасоў за сваіх канкурэнтаў. Мы зараз ходзім і збіраем подпісы і нас пазнаюць, прызнаюць як сацыял-дэмакратычную партыю. Там дзе менш у нас падтрымка, то мы праводзім такую інфармацыйную кампанію і распаўсюджваем звесткі аб сацыял-дэмакратычных каштоўнасцях.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" прадставіла 14 актывістаў у кандыдаты ў дэпутаты органаў мясцовага самакіравання.
Ян Бязручка, Радыё Рацыя, Брэст.






Каментары