31-08, 09:27

Дабрачынная акцыя “Малюем веды” ў Гароднi

У гарадзенскім Парку імя Жылібэра адбылася дабрачынная акцыя “Малюем веды”, арганізаваная Гарадзенскім дзіцячым хоспісам сумесна з Гарадзенскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гарадзенскім Дзяржаўным Універсітэтам імя Янкі Купалы ды Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі. Акцыю наведаў наш гарадзенскі карэспандэнт Вацлаў Галімскі.


Як паведаміла дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Шульга, мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ды асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця:

- Гэта вельмі важна ня толькі для гэтых дзяцей ды іх бацькоў, але і для ўсяго нашага грамадства. З другога боку мы хацелі, каб адбылася інтэграцыя паміж дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі і дзецьмі, якія гуляюць тут у парку ды проста стварыць атмасферу свята перад новым навучальным годам…



На пачатак новага навучальнага году каталіцкі святар айцер Тадэвуш і праваслаўны айцец Яўген адправілі малебен, а завітаўшыя на свята дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнка, караоке-клубе, паўдзельнічалі ў тэатралізаваным прадстаўленні ды пагулялі з казачнымі персанажамі.

Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя, Гародня

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя