
Як паведаміў Радыё Рацыя беспрацоўны, былы настаўнік з вёскі Новая Гаць, што ў Івацэвіцкім раёне, Валянцін Кавальчук, ён адмовіўся ад дактыласкапіі, што прапаноўвалася ў павестцы, падпісанай начальнікам ваенна-ўліковага стала Святавольскага сельвыканкама Валянцінай Басалай.
Па словах Кавальчука, на дактыласкапію, якая ў позве названа “деласкапіяй”, яго запрашалі ў памяшканне сельсавета ў сувязі з выбухам у Менску ў мінулым годзе.
Сп. Валянцін бачыў, што такія позвы атрымалі і іншыя яго аднавяскоўцы. На яго думку, дрэнныя справы ў міліцыі, калі ў выбуху падазраюцца і вяскоўцы, якім у летнюю пару не да сталічных гулянак, тым больш, калі за іх яшчэ і грошы плаціць трэба.
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.
Фота: novayagazeta.ru






Каментары