09-10, 16:54

Павал Севярынец: Спыніце спачатку рэпрэсіі, а не санкцыі з рэжыму

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, чалец беларускай дэлегацыі ў Брусэлі Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы адносна сытуацыі ў Беларусі.

Але цяпер, на думку палітыка, усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня, перадае “Радыё Свабода”.

“Усё залежыць ад выканаўчых органаў, Эўракамісіі, ад сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ у панядзелак. Безумоўна, калі будзе моцная палітычная воля з боку Эўропы, то прагрэс у стасунках з Беларусьсю будзе дасягнуты”, - сказаў ён.

Адносна прыпыненьня візавых санкцыяў на паўгады супраць беларускіх чыноўнікаў, спадар Севярынец сказаў, што канкрэтнае рашэньне прымуць выканаўчыя структуры, якія гэтыя санкцыі і ўводзілі.

“Гэта той крок, які дазваляе эўрапейцам весьці перамовы. Зараз галоўнае ня быць падманутымі за гэтыя 6 месяцаў. Мне падаецца, што лепей за ўсё дачакацца нейкіх канкрэтных крокаў з боку рэжыму, а затым здымаць нейкія абмежаваньні. Давайце спачатку спынім рэпрэсіі, а пасьля гэтага – калі ласка!” – прапаноўвае палітык.

“Тое, што мы чулі, хутчэй настроена на нейкія пакрокавыя перамовы. То бок вы спачатку спыніце рэпрэсіі ў поўным аб’ёме, здыміце рэпрэсіўныя артыкулы крымінальнага кодэксу, пусьціце “Народную волю” у Беларусь, рэабілітуйце людзей, якія цяпер знаходзяцца на так званай “хіміі”... І пасьля гэтага мы будзем вырашаць канкрэтныя пытаньні, па канкрэтных людзях”, - перакананы Павал Севярынец,паведамляе Хартыя-97

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя