21-05, 17:27

Малады фронт запрашае Мінюст на свой з'езд

Малады Фронт накіраваў запрашэнне ў Міністэрства Юстыцыі на ўстаноўчы з’езд свайго моладзевага аб'яднання, паведаміў прэс-сакратар “Маладога фронту” Станіслаў Стэсік.  Рэгістрацыйны сход арганізацыі адбудзецца 30 траўня, і маладафронтаўцы вырашылі паказаць, што яны гатовыя ісці на кантакт з Мінюстам.

- Калі нам апошні раз даслалі адказ, то там было пазначана, што нас не могуць зарэгістраваць з-за таго, што ў спісах пазначаныя людзі з адміністрацыйнай адказнасцю. Мы гатовыя паказаць не толькі грамадству, але і  Мінюсту, што мы гатовыя ісці на кантакт. Напрыклад, вось адбываецца рэгістрацыйны сход, калі ласка наведайце яго і паглядзіце як усё адбываецца. Мы не тая моладзь, што б'е голавы, п'е. Мы нармальная моладзь, якая займаецца палітыкай.
 
Маладафронтаўцы лічаць, што праблемы, якія ўзнікаюць падчас рэгістрацыі “Маладога фронта” ў Беларусі, паказваюць прадузятасць і нежаданне беларускіх улад рэгістраваць моладзевае аб'яднанне.

Радыё Рацыя.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя