15-03, 17:47

Лябедзька: Удзел у гэтым фарсе знаходзіцца пад пытаннем

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы прапаноўваюць усім дэмакратычным суб'ектам правесці тэрміновыя палітычныя кансультацыі. Прадметам перамоў павінна стаць магчымасць адмовы апазіцыі ад далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. 

Ініцыятыву склікаць тэрміновую нараду апазіцыйных сіл выказаў у панядзелак падчас паседжання Прэзідыўма Палітрады АДС старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

- Пасля таго як прадстаўнікі дэмакратычных сіл фактычна не былі ўключаныя не ў акруговыя камісіі, не ва ўчастковыя, мэтазгоднасць далейшага ўдзелу ў гэтым выбарчым фарсе знаходзіцца пад вялікім пытаннем. Але для таго, каб наша рашэнне мела сур'ёзную палітычную вагу, яно павінна быць кансалідаваным.


Нагадаем, што з 912 прадстаўнікоў АДС, якія былі вылучаныя ў склад участковых камісій, патрапілі ў іх толькі 100 чалавек. Паводле саміх апазіцыянераў гэта складае 0,15 % ад агульнай колькасці чальцоў участковых камісій.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя