Ад арганізацыйнага камітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў складзе беларускай дэлегацыі, якая накіруецца ў Еўранэст, будзе сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Паводле слоў сустаршыні хрысціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага, канчатковы спіс удзельнікаў дэлегацыі з прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці будзе вызначаны ў аўторак.
- Пасля паседжання ў аўторак, на якім будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх трох палітычных кааліцый, прадстаўнікі НДА, будзе прынята кансалідаванае рашэнне па Еўранэсце. Я спдазюся, што будзе створана працоўная група па супрацы з Еўразвязам, якая будзе плённа працаваць. Што тычыцца ўсіх іншых кампаній, нашая стратэгія зразумелая: мы заклікаем таксама да кансалідацыі, да супольнага прыняцца рашэння па прэзідэнцкіх выбарах. Спадзяюся, што ў гэтым накірунку прагрэс будзе, - паведаміў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем раней еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч зазначыў, што склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце ўжо зацверджаны. Паводле яго слоў, у яе ўвойдуць прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі», а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў, Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, грамадскага аб'яднання «Экадом» і неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі.
Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя






Каментары