04-09, 14:24

Гарадзенскія дэлегаты - прыхільнікі зменаў

Дэлегаты, якія вылучаныя на з’езд партыі Беларускі народны фронт ад Гарадзенскай гарадской арганізацыі  ў большасці сваёй з’яўляюцца прыхільнікамі зменаў, якія павінны прынесці карысць не толькі партыі, але і беларускаму грамадству.

З двух асноўных кандыдатаў на пасаду старшыні партыі БНФ, якімі з’яўляюцца Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч гарадзенцы ў большасці сваёй аддаюць перавагу маладому палітыку Аляксею Янукевічу.

На думку старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі Вадзіма Саранчукова ў партыі даўно назрэла змена пакаленняў:

- Змены наспелі даўно - яшчэ напярэдадні мінулага з’езда ўсе партыйцы пра гэта размаўлялі. І менавіта Лявон Баршчэўскі павінен быў іх ажыццявіць.  Нажаль, з таго часу ніякіх зменаў не адбылося, наадварот,адбыўся ў пэўным сэнсе адкат назад, кіраўніцтва партыі пачало ўжываць жорсткія методы працы, што ў  дэмакратычнай арганізацыі не можа быць апрыёры.

Сябры Гарадзенскай гарадской арганізацыі  БНФ у большасці станоўча ставяцца да вылучэння партыйнага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах і лічаць,што такі крок паспрыяе як папулярызацыі партыі сярод насельніцтва, так і ўмацаванню адзінства ў партыйных шэрагах.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя