Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс не сумняваецца, што Швецыя будзе садзейнічаць паспяховай рэалізацыі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Пра гэта дыпламат заявіў 1 ліпеня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку шведскага старшынства ў ЕС у другім паўгоддзі 2009 года.
Пасольства Вялікабрытаніі, у сваю чаргу, будзе прадстаўляць у Менску наступнага старшыню ЕС — Іспанію — у першым паўгоддзі 2010 года.
Паводле слоў Гулд-Дэвіса, Швецыя — адна з ключавых ініцыятараў "Усходняга партнёрства". Аднак, паводле яго слоў, развіццё беларуска-еўрапейскіх адносінаў "будзе шмат у чым залежаць ад таго, што адбудзецца ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў". "І многае залежыць ад таго, што адбудзецца ў Беларусі, якія крокі беларускі бок будзе гатовы зрабіць", — сказаў брытанскі пасол.
Дыпламат запэўніў, што "беларускае пытанне застаецца актуальным для ўсіх нас", паведамляе БелаПАН.






Каментары