У Менску чакаюць палітыкаў з ЕўропыМенск наведае дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і дэлегацыя еўрапейскага парламенту. Пра гэта паведаміў сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Вінцук Вячорка. Першы візыт замежных палітыкаў чакаецца ўжо ў лютым.
Апошняе выпраўленне: 07.01.2009 14:58
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы шукаюць памяшканнеМенскія ўлады не маюць намеру сустракацца з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Пра гэта заявіў адзін з старшыняў АДС Анатоль Лебедзька. Месяц таму палітык звяртаўся ў Менгарвыканкам з просьбай аб сустрэчы, каб абмеркаваць магчымасць вылучэння памяшкання для працы ініцыятыйнай групы па зборы подпісаў за змены ў выбарчае заканадаўства.
Апошняе выпраўленне: 07.01.2009 13:56
Юры Чавусаў: Пры спалучэнні лібералізацыі з фінансавай няўстойлівасцю рэжым можа страціць кіраваннеНапачатку года заўжды хочацца даведацца, чаго ад яго чакаць, таму прапануем з дапамогай экспертаў зрабіць палітычны прагноз на 2009 год. З экспертамі гутарылі карэспандэнты Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі і Наталля Якавенка.
Апошняе выпраўленне: 05.01.2009 14:54
ЦВК будзе аналізаваць выбарчае заканадаўства і рыхтавацца да наступных выбарчых кампанійУ 2009 годзе Цэнтрвыбаркам будзе аналізаваць выбарчае заканадаўства і рыхтавацца да наступных выбарчых кампаній. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Апошняе выпраўленне: 03.01.2009 15:04
Затрымалі Сазонава і ХільмановічаНа гарадзенскім чыгуначным вакзале часова былі затрыманыя вядомы праваабаронца Віктар Сазонаў і журналіст Уладзімір Хільмановіч.Супрацоўнікі мытні паводле загада памежнай службы правялі ў дачыненні да затрыманых асабісты дагляд і адпусцілі.
Апошняе выпраўленне: 02.01.2009 11:02
Куба непадалёкУ першы дзень новага году на Кубе будзе адначацца нацыянальнае свята – 50 год ад часоў рэвалюцыі. Негледзячы на вялізарную адлегласць Беларусь шмат чаго лучыць з гэтай краінай. Нават сярод тых, хто дапамагаў прыйсці да ўлады Фідэлю Кастра знайшліся беларусы. Як разьвіваюцца сёньня адносіны Кубы і Беларусі, на што “Беларусбанк” вылучыў кубінцам крэдыт і што з беларускіх тавараў карыстаецца найбольшым попытам на далёкай выспе свабоды – у рэпартажы нашага карэспандэнта.
Апошняе выпраўленне: 30.12.2008 14:30
Літоўскі міністр Ушацкас гаварыў у Менску пра еўраінтэграцыю БеларусіМіністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас гаворыць, што яго краіна вітае крокі Беларусі па інтэнсіфікацыі адносінаў з Еўрасаюзам, але таксама чакае ад Менска руху ў кірунку пабудовы адкрытага грамадства. Эксперты, ацэньваючы візіт у Беларусь кіраўніка літоўскага знешнепалітычнага ведамства адзначаюць, што Вільня пачынае граць усё больш важную і актыўную ролю на беларускім напрамку.
Апошняе выпраўленне: 29.12.2008 19:46
П.Севярынец: Cамая адмоўная падзея 2008-га – бяссільнасць беларускай апазіцыі Па словах сустаршыні аргкамітэту Партыі БХД Паўла Севярынца, адыходзячы год быў выключна складаным і вельмі паказальным для беларускага грамадства.
Апошняе выпраўленне: 29.12.2008 09:52
Прэзідэнт атрымаў перамогу над прадпрымальнікаміАляксандр Лукашэнка, падпісаўшы ўказ № 703, атрымаў палітычную і эканамічную перамогу над прадпрымальнікамі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
Апошняе выпраўленне: 26.12.2008 20:07
Гарадзенскія студэнты і СевярынецСтудэнты Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выказваюць зацікаўленасць да вывучэння твораў вядомага апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
Апошняе выпраўленне: 25.12.2008 15:53
Партыя свабоды і прагрэсу зноў спрабуе зарэгістраваццаАргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу прадоўжыць спробы прайсці афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня аргкамітэта Уладзімір Навасяд.
Апошняе выпраўленне: 24.12.2008 10:04
Уганараваныя лаўрэаты прэміі "Хартыі'97"У Менску ўганараваныя лаўрэаты нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека – у гэтым годзе ўзнагароду атрымалі моладзевыя актывісты Аляксандр Баразенка і Андрэй Кім, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, праваабаронца Галіна Юбко ды фотакарэпандэнт “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч.
Апошняе выпраўленне: 23.12.2008 14:13
Зянон Пазняк пераабраны старшынём КХП-БНФ21 снежня ў менскім палацы трактарнага заводу адбыўся VІІІ З'езд Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.
Апошняе выпраўленне: 22.12.2008 16:17
Аляксандр Казулін цяпер беспартыйныЭкс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін выйшаў з Беларускай сацыял-дэмакратычнй партыі (Грамада). Сваё рашэнне ганаровы старшыня партыі агучыў 21 снежня на пасяджэнні Цэнтральнага камітэта БСДП (Грамада).
Апошняе выпраўленне: 21.12.2008 21:53
Лукашэнка: Беларусь павінна стаць другой ШвайцарыяйЧарговую прэсавую канферэнцыю 18 снежня правёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнікі найбольш уплывовых дзяржаўных медыяў пачулі адказы на свае пытанні. Надыходзячая лібералізацыя, наступствы сусветнага фінансавага крызысу, адносіны з Усходам і Захадам, а таксама шмат іншага змясціла двухгадзіннае інтэрв’ю журналістаў з прэзідэнтам, які на гэты раз быў даволі стрыманым.
Апошняе выпраўленне: 22.12.2008 14:20
|