Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч паведаміў Радыё Рацыя, што з беларускай амабасады ў Брусэлі у еўрапэйскія структуры пасупіў дакумент аб гатоўнасці выканаць афіцыйным Менскам рэкамендацыі АБСЕ аб змене Выбарчага кодэкса.
Акрамя таго, беларускі бок заявіў аб намеры вярнуць незалежныя выданні "Народная воля" і "Наша ніва" у беларускія выдавецтвы, падпісны каталог і дзяржаўную сістэму распаўсюду.
Яцэк Пратасевіч сказаў, што ў Брусэлі цяпер чакаюць практычных канкрэтных крокаў з беларускага боку.
- Чакаем практычных канрэтных крокаў зь беларускага боку і калі яны будуць зробленыя, тады можам сказаць, што цягам гэтага паўгоду, які Эўразвяз даў сабе і Беларусі , каб тая скарыстала шанец шырокага супрацоўніцтва , што гэтыя паўгады не будуць змарнаваныя.
У прыватнасці вызвалення з пад варты моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, які сёння спыніў галадоўку пратэсту ў менскім следчым ізалятары.
- Я разумею, што для большасці людзей якія на Беларусі ў палітыцы ў грамадскім жыцці дэмакратычным гэта даволі не чакана. Я таксама не чакаў такога хуткага адказу, але трэба спакойна ставіцца да гэтага і трэба толькі факты улічваць, гэта самае галоўнае. Словы важна, але за імі дзеянні мусяць быць і ўсё ж такі гэта гаворыць, што гэты шлях мае шанс і мы мусім яго рэалізаваць, - паведамляе Аляксандр Мілінкевіч.
Радыё Рацыя.







Каментары