21-05, 13:21

Някляеў, Вазняк і Дзмітрыеў на волі (абнаўляецца)

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" заяўляе, што кампанія будзе працягвацца сваю працу, нягледзячы на затрыманні і ператрусы, якія адбыліся ў аўторак.

Усе затрыманыя актывісты былі вызваленыя каля першай гадзіны паводле беларускага часу. Міліцыянты пакінулі іх у цэнтры Мінска без асабістых рэчаў. Ніякіх абвінавачванняў ім не было выстаўлена. Як заявіў Уладзімір Някляеў, усе гэтыя дні іх фактычна не кармілі і вельмі доўгі час трымалі ў самім аддзяленні міліцыі, дзе яны знаходзіліся ў кепскіх умовах. У апошні дзень планавалася, што з імі адбудзецца чарговы допыт, пасля чаго і будзе вырашаны іх лёс. Аднак з турмы на вуліцы Акрэсціна іх папросту вывезлі і пакінулі ў горадзе, паведаміўшы, што яны вольныя. Сёння ўвечары Уладзімір Някляеў, Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў накіруюць скаргі на дзеянні міліцыянтаў, якія адбываліся ў аўторак.

* * *

Сяргея Вазняка на прыватнай машыне вывезлі з Акрэсціна і пакінулі ў цэнтры беларускай сталіцы без грошай і дакументаў.

Пасля чаго ён здолей самастойна дабрацца да сваіх паплечнікаў і журналістаў і распавёў пра тыя падзеі, якія адбываліся з ім з аўторка. Сяргей Вазняк паведаміў, што ён сапраўды пэўны час знаходзіўся ў кайданках і яму забаранялі перадаваць перадачы. Апроч гэтага ён распавёў, што міліцыянты першыя суткі ставіліся да яго вельмі кепска, увесь час пагражалі збіццём, але калі даведаліся, што ён знаходзіцца па палітычным артыкуле, стаўленне міліцыянтаў змянілася.

* * *

Допыт галоўнага рэдактара газеты "Таварыш" Сяргея Вазняка завершаны. Ягоная адвакатка Ларыса Атаманчук паведаміла, што сёння нікога з затрыманых на волю не вызваляць.

Трохдзённы тэрмін затрымання сканчаецца заўтра, і хутчэй за ўсё абвінавачанні ў тых дзеяннях, у якіх яны падазраюцца, калі будуць вынесены, дык толькі заўтра. Ларыса Атаманчук таксама паведаміла, што сам Сяргей Вазняк выглядае нармальна, але, са словаў адвакаткі, мінулую ноч ён амаль не спаў з-за кепскіх умоваў на Акрэсціна.

* * *

Следчыя выклікалі адвакатаў затрыманых, каб правесці допыт у 15.00.

У аддзяленні РУУС Ленінскага раёну знаходзяцца праваабаронцы, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў а таксама родныя затрыманых, сярод іх жонка Уладзіміра Някляева Вольга. Яна тут дзяжурыць ужо больш за тры гадзіны. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі ёй, што сапраўды Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў райаддзеле і што вядзецца разбіральніцтва, ці будзе прадстаўлена яму сёння афіцыйнае абвінавачанне і ці будзе ён сёння вызвалены.

* * *

Затрыманыя ў аўторак лідэры кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, галоўны рэдактар газеты “Таварыш” Сяргей Вазняк ды актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Дзмітрыеў ізноў знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку.

Па словах адвакатаў затрыманых, чакаецца, што пасля абеду з імі правядуць чарговыя допыты.

- І Някляеў, і Вазняк, і Дзмітрыеў у дадзены момант ізноў знаходзяцца ў Ленінскім РУУС, аднак іх адвакатаў сюды пакуль не выклікалі. Вядома таксама, што пасля абеду усіх затрыманых ізноў маюць дапытаць следчыя, пасля чаго магчымыя два варыянты развіцця падзеяў: альбо іх ізноў даставяць у ізалятар часовага ўтрымання, альбо выпусцяц
ь, – распавяла Радыё Рацыя праваабаронца Алена Танкачова.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Мінск.

Каментары

/ дадаць каментар /
01.01.2012

WVDAedzcSwhqyUkW

Аўтар: JTQcokHaxlXJyb | Статус: госць
5ps7uN <a href="http://xsmigbxokxna.com/">xsmigbxokxna</a>
31.12.2011

yuwyifoNtct

Аўтар: tHFfxalXOcjKgb | Статус: госць
UYZNqe , , [link=http://bevykourcmaj.com/]bevykourcmaj[/link], http://rgyvywdoijjc.com/
30.12.2011

CFVxDJDOLn

Аўтар: GqYMJefDnK | Статус: госць
I really appreicate free, succinct, reliable data like this.
21.05.2010

Прадаліся

Аўтар: Мікалай Ермачэнка | Статус: госць
Што мне "спадабаецца", дык гэта тое, што ўсе прадаліся за маскоўскія грошы, што дала Масква на гэтую кампанейку "Гавары Праўду", дзіўныя "змагары". Ну а прэса "незалежная" зусім смешыць. Мне здаецца усё ж неяк трэба трымацца нейкіх межаў. А то паўсюль адно і тое ж і робіцца такі ўжо "піар", што нібы Някляеў ледзь не прэзідэнт. Безумоўна, навіны мусяць быць усе і рознага густу, але ж ну без пафасу і трымацца раўнавагі. Гэта датычна ўсіх і Радыё Рацыі і Радыё Свабоды. Ну Радыё Свабода то зразумела, што скажам радыё "баец", а вось Радыё Рацыя ўсё ж пакуль спрабуе утрымліваць пазіцыі менавіта БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ, а не прапаганда дэмсілаў ці ўладаў. Па мне, дык што да Някляева і яго Ко, то ўсё гэта чарговая "штучка" Масквы. Хутка ўсё скончыцца.
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя