А. Лукашэнка ўказам № 129 зацвердзіў парадак узаемадзеяння аператараў электроннай сувязі з сілавымі структурамі. Згодна ўказу спецслужбы змогуць праслухоўваць размовы грамадзян ды будуць карыстацца доступам у базы вестак аб абанентах.
Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта, лічыць, што спецслужбы змогуць праслухоўваць людзей без ніякіх папярэдніх працэдураў:
- База дадзеных - гэта што? Ідэнтыфікацыя асобы. Але акрамя толькі індэнтыфікацыі асобы яшчэ звесткі аб аказаных паслугах гэтай асобе, а таксама іншая інфармацыя, неабходная для выканання задачаў. А якая яшчэ іншая інфармацыя можа быць - гэта непасрэна змест размоваў, або інфармацыі, перасылаемныя праз інтэрнэт. І хто, і да каго, і што гаварыў ці пісаў.
Паводле А. Гулака, праслухоўванне – гэта ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё чалавека ды павінна яно санкцыянавацца пракурорам у сувязі з вышукова-аператыўнымі дзеяннямі альбо па ўзбуджанай крымінальнай справе.
Радыё Рацыя






Каментары
Мова