Някляеў, Вазняк і Дзмітрыеў на волі (абнаўляецца)Усе затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" былі вызваленыя каля першай гадзіны паводле беларускага часу. Міліцыянты пакінулі іх у цэнтры Мінска без асабістых рэчаў. Ніякіх абвінавачванняў ім не было выстаўлена.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:33
Павал Севярынец: Ператрусы - палітычны пасыл Расіі і ЕўропеПератрусы на офісах і ў кватэрах актывістаў кампаніі “Гавары праўду” – гэта своеасаблівы пасыл беларускіх уладаў як у бок Расіі, так і бок еўрапейскай супольнасці. Так лічыць сустаршыня стваранай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павал Севярынец.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 12:09
Ператрусы ў актывістаў кампаніі „Гавары праўду!”На мінскім офісе грамадскай кампаніі "Гавары праўду" адбыўся ператрус. Вобшукі таксама прайшлі ў Магілёве, Брэсце, Гродне, Барысаве. У Гомелі ператрусы адбываліся адразу ў некалькіх месцах.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 11:16
Алесь Міхалевіч – прэтэндэнт у прэзідэнты на хвалях Рацыі16 траўня госцем Яны Запольскай быў Алесь Міхалевіч, беларускі палітык, палітолаг-юрыст, які сам сябе зараз прадстаўляе коратка і „сціпла” – кандыдат у прэзідэнты 2011 года.
Апошняе выпраўленне: 16.05.2010 20:11
Партыя Калякіна ўключаецца ў прэзідэнцкую гонкуБеларуская партыя левых „Справядлівы свет” будзе прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і збіраецца вылучаць свайго кандыдата. Пра гэта было заяўлена ў пятніцу падчас пасяджэння бюро Цэнтральнага камітэту партыі.
Апошняе выпраўленне: 14.05.2010 18:11
Пераслед актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”Супрацоўнікі ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці пераследуюць актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” - ініцыятараў збора подпісаў жыхароў горада да мясцовых ўладаў з прапановай надаць адной з вуліц абласнога цэнтра імя Васіля Быкава.
Апошняе выпраўленне: 13.05.2010 18:35
Партыі БНФ пагражае расколУ партыі БНФ здарыўся раскол адносна будучага з’езда, запланаванага на 29 траўня. Частка сябраў Мінскай арганізацыі партыі выказалі нязгоду адносна рашэння сойма пра фармаванне дэлегацкага спісу на з’езд, паводле якога ўдзельнікаў называюць былыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў. Менавіта на гэтым з’ездзе мяркуецца акрэсліць ролю партыі БНФ у будучай прэзідэнцкай кампаніі – назваць свайго кандыдата ці падтрымаць аднаго з ужо вылучаных.
Апошняе выпраўленне: 12.05.2010 16:54
Карупцыйны скандал у Гродне працягваеццаСупрацоўнікі праваахоўных органаў арыштавалі дырэктара Гродзенскага мясакамбіната Анатоля Грышука. Яго абвінавачваюць у нанясенні шкоды дзяржаве памерам больш трохсот мільёнаў беларускіх рублёў. Гэта чарговы эпізод у вялікім карупцыйным скандале, што разгортваецца на Гродзеншчыне.
Апошняе выпраўленне: 11.05.2010 16:40
ЗША дакараюць Мінск за прысуд прадпрымальнікамЗША занепакоеныя прысудам, вынесеным Мікалаю Аўтуховічу і тром іншым асобам, абвінавачаным у незаконным захоўванні зброі.
Апошняе выпраўленне: 10.05.2010 16:23
Беларусь святкуе Дзень ПерамогіБеларусь святкуе 65-ю гадавіну перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі пройдуць сёння ва ўсіх гарадах краіны.
Апошняе выпраўленне: 09.05.2010 13:23
Усходняму партнёрству - адзін годРоўна год як прайшоў устаноўчы саміт "Усходняга партнёрства" ў Празе. Як мы цяпер можам ацаніць праграму і што ад яе чакаць у будучым? Чаму пэўных і канкрэтных крокаў пакуль не назіраецца і чаму столькі праблем у рэалізацыі планаў? На гэтыя пытанні адказвае прафесар Уладзімір Дунаеў.
Апошняе выпраўленне: 07.05.2010 16:40
Рыхтуецца чарговы закон аб амністыіПалата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закону аб амністыі, якая будзе прысвечаная да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта будзе ўжо 7 амністыя, якая абвешчаная за часам праўлення Аляксандра Лукашэнкі. Плануецца, што на гэты раз на волю па амністыі выйдуць каля 3 тысячаў чалавек.
Апошняе выпраўленне: 06.05.2010 14:32
Крыж Еўфрасінні Полацкай прыбыў у ГроднаУ межах свайго святога падарожжа па Беларусі, узноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай прыбыў ў Гродна, дзе вернікі змогуць яму пакланіцца ў Свята-Пакроўскім саборы цягам двух дзён.
Апошняе выпраўленне: 04.05.2010 18:17
Зміцер Бабіцкі: Рэжым не спраўляецца ўжо трымаць сітуацыюНа працягу сакавіка знешні і ўнутраны дзяржаўны доўг павялічыліся на шэраг працэнтаў. Каторы раз дзяржаўныя чыноўнікі павялічваюць ліміт дзяржаўнай запазычанасці. На сёння мяжа складае 9,5 мільярда даляраў, пры гэтым пазычана ўжо каля 8,5 мільярда.
Апошняе выпраўленне: 04.05.2010 12:31
Аляксандр Мілінкевіч ідзе на выбарыЛідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Рашэнне аб удзеле ў выбарах Аляксандра Мілінкевіча было прынята радай руху "За Свабоду" 30 красавіка.
Апошняе выпраўленне: 03.05.2010 14:12
|