20-11, 17:31

“Кальмары” перамаглі на рок-фэстывалі “Залатая восень”

Гурт “Кальмары” атрымаў перамогу на рок-фэстывалю “Залатая восень”, зладжаным аддзелам па справе моладзі Берасьцейскага гарвыканкама. Сярод больш чым 30-ці выступоўцаў толькі музыкі з Бярозы спявалі па-беларуску і былі адзначаныя за лепшы выступ і шоў.

Рок-фэстываль “Залатая восень” праводзіцца ў Берасце праводзіцца штогод з 1998 году. Сёлетні быў ужо дзесятым па ліку. Фінальны канцэрт прайшоў у клубе “Планета Рок” пры поўным аншлагу. У журы конкурсу ўвайшлі выкладчыкі музычнага коледжу, кіраўнік ваеннага аркестру, прадстаўнікі гарадскіх уладаў. Сярод 32 удзельнікаў лепшым быў прызнаны гурт “Кальмары” з Бярозы. Адзіныя, дарэчы, хто спяваў па-беларуску. Гран-пры  і права запісу адной з песень на мясцовай студыі стала для іх нечаканасцю.

Кажа адзін з удзельнікаў гурта – Алесь Лютыч:

- На першае месца мы зусім не разлічвалі. Найперш таму, што “Кальмары” не зусім рок-каманда, а там ставала гуртоў, якія выконвалі сучасную цяжкую музыку на добрым прафесійным узроўні. Але адзначылі нас.

Для “Кальмараў”, якія пакуль нават альбому не маюць, гэтая перамога не першая. Сёлета яны ўжо атрымалі галоўны прыз на фэстывалю “Амбасовішча”. Між тым, удзельнікі “Кальмараў” узяліся зладзіць конкурс сярод маладых гуртоў у сваім горадзе.

22-га лістапада тут адбудзецца фестываль “Рокавая восень” пры падтрымцы гуртоў БН, Сьцяна і Разьбітае сэрца пацана.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя