26-10, 13:05

Cвята паэзіі ў вёсцы Гарошкаў

Дух – гэта, людзі, я!” - пад такой назвай сёння, 26 кастрычніка, у вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, праводзіцца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетні паэтычны фэст ладзіцца акурат у Дзень народзін паэта.

Пачалося свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе было наладжана адкрыццё надмагільнага помніка паэту. Выступілі з прамовамі ў гонар адкрыцця сябры і блізкія паэта, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Алесь Наварыч, аўтар помніка, скульптар Генадзь Лойка, сястра Тамара Ціханаўна Сыс. Помнік быў асвячоны святаром мясцовай царквы. Цырымонія адбывалася пад бел-чырвона-белыя сцягамі.

Само свята паэзіі пачалося на падворку хаты бацькоў Анатоля Сыса. На паэтычны фэст прыехала каля 40 пісьменнікаў з розных куткоў Беларусі.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя