Тапёрскае майстэрства адраджаецца ў Мінску ўпершыню за амаль 80 год. Прафесія тапёра знікла з прыходам гукавых кінафільмаў, а таму знікла патрэба ў музычнай агучцы стужак.
У бліжэйшыя тры дні атмасфера кіназалаў пачатку 20-га стагоддзя вяртаецца. У Мінску прадстаўляецца праект „Сучасная тапёрская кіназала” з дэманстрацыяй шэдэўраў сусветнага нямога кінематографа.
Музыку да фільмаў напісаў малады кампазітар Арсеній Трафім. Ён тлумачыць у чым адрозненне тапёра пачатку 20-га стагоддзя ад тапёра пачатку 21-га:
– Самае галоўная розніца, што раней прафесія тапёр была працаю. Усе прадстаўнікі гэтай прафесіі ў свой час працавалі ў даволі актыўным рэжыму, бо ў дзень агучвалі па два-тры фільмы. Тады ставіліся да тапёра даволі не сур'ёзна, а вось адносна тапёра 21-га стагоддзя, то гэта ўжо ў першую чаргу кампазітар. Ствараюць новую музыку, зберагаюць яе.
Мінская прэм’ера невыпадковая. Кажа дырэктар па гастрольнай дзейнасці праекта – Ганна Ткачова:
– Гэты праект ён стаў магчымым менавіта тут бо я і наш піяр-дырэктар некаторы час навучаліся тут. Я некалькі гадоў жыла ў Мінску і гэты горад мае для мяне вялікі сэнс. Таму мы першым чынам выехалі сюды. Маем у планах выезды ў Хельсенкі, Амстердам і мабыць Стакгольм. Я вельмі ганаруся, што Мінск стаў першай кропкай куды мы змаглі прыехаць.
У межах праекта „Сучасная тапёрская кіназаля” у Мінску адбудзецца чатыры паказы. Увечары ў пятніцу будзе вечар класічнага нямога кіно ў кінатэатры „Перамога”, у суботу паказ відэа-арта і сустрэча з кампазітарам Арсеніем Трафімам у галерэі „Ў”, а ўвечары ў „Перамозе” вечар шэдэўраў сюррэалістычнага нямога кіно. Скончыцца праект у нядзелю кінаканцэртам у клубе „Мулен руж”.
Радыё Рацыя.






Каментары
TLuMKroIXcQXtkGR
ALBtxjCzMwiO
yZLVdCZbBY
uHzctsBEoXEL