12-03, 09:14

Выйшла DVD-выданне "Суперрок. Беларусь"

На дыску сабраныя самыя лепшыя выступы ўдзельнікаў цырымоніі “Рок-Каранацыя” ад 1994 году. У дыск увайшлі песні ў выкананні першай рок-князёўны Беларусі Касі Камоцкай і гурта “Новае неба”, гурта “Бонда” ды першых рок-каралёў  - “Крамы”, “Рублёвай зоны” і NRM.

Рэліз DVD-складанкі, куды ўвайшлі архіўныя відэазапісы фэсту адбыўся на наступны тыдзень пасля 14-ай па ліку цырымоніі “Рок-Каранацыя”. Яе заснавальнік Юры Цыбін вырашыў зрабіць свае архівы агульнадаступнымі.

- На гэтым тыдні мы зрабілі дыск, які мае назоў "Суперрок. Беларусь" - самае забойнае з "Рок-каранацыі". Гэта першая частка, у якую ўваходзяць лепшыя, на наш погляд, нумары, якія гучалі на нашых фэстах з 1994 года па 2005 год. Сюды ўвайшлі 45 нумароў такіх вядомых беларускіх гуртоў як "Новае неба", "Ляпис Трубецкой", "Рублёвая зона", "Палац" і шмат іншых.

Цяпер ідзе праца над другой часткай складанкі, куды ўвойдзе лепшае з апошніх чатырох цырымоній.

Радыё Рацыя.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя