08-03, 17:03

Гурт Re1ikt выдае дыск на маскоўскім лэйбле

Пераможцы міналугодняга фэсту “Бардаўская восень”, музыкі гурта Re1ikt выпускаюць на гэтым тыдні новы альбом свайго эксперыментальна-інструментальнага праекту пад назваю Re123+.

Запісаны ўсяго за адну ноч у студзені 2007-га году на гомельскай студыі гуказапісу, альбом пад назваю “Magi” будзе выдадзены адным з маскоўскіх рэкард-лэйблаў.

- Той музычны стыль у якім мы граем, пост-метал, яшчэ не надта распаўсюджаны на тэрыторыі былога СССР, - кажа музыка гурта Аляксандр Дземідзенка, - таму мы адны з першых на Беларусі граем музыку ў такім стылі, граем яе ўжывую, як трэба. Адметнасць нашая напэўна ў нейкай аўтэнтычнасці, бо мы палешукі, і тое, што мы з Палесся, адлюстравалася на нашай творчасці. Таму гэтая музыка больш аўтэнтычная, больш свая. 

Як сцвярджаюць самі чальцы гурта, музыка Re123+ у адрозненні ад музыкі іх першапачатковага праекту Re1ikt, што працуе ў песенным жанры, больш інтуітыўная, ідзе ад самога сэрца, уяўляючы сабой 90% імправізацыі.

Прэзентацыя новага альбому беларускага праекту “Re123+” адбудзецца 27 сакавіка ў маскоўскім клубе “Карабель Сільвер”, калі ж музыкі прэзентуюць кружэлку сваім прыхільнікам у Беларусі пакуль застаецца нявырашаным.

Радыё Рацыя, Мінск.

Каментары

/ дадаць каментар /
09.03.2010

Мова

Аўтар: Мікола | Статус: госць
З такімі тварамі хлопцам трэба ісьці у цырульню, бо выглядаюць на бандыкаў з пуўчыю
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя