08-03, 12:03

Пархаючыя кветкі ў Брэсце

З 6 лютага па 28 сакавіка ''Рамзэс Экспа'' праводзіць выставу самых прыгожых матылькоў з усяго свету. Выстава-калекцыя носіць назву ''Пархаючыя кветкі''.

Гаспадар выставы - Махмудаў Рамазан. Гэта толькі адная з калекцыя Махмуда: таксама яму належыць калекцыя ракавін і каралаў свету.

У зале можна пабачыць у якасці экспанатаў матылькоў, жукоў, павукоў, цыкад і нават скарпіёна.

Матылькі спецыяльна выгадаваныя, што з аднага боку здаецца гуманным, з іншага  - жорсткім. Шмат прадстаўленых насекомых занесеныя ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Казуркі прадстаўлены з усіх краінаў свету, у тым ліку з Беларусі.

Выстава пабывала ўжо на Віцебшчыне і Гродзеншчыне.

Аліса Майская, Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя