07-03, 16:50

Кніга пра беларусаў у Польшчы

Намаганнямі галоўнага рэдактара часопіса “Arche” Валера Булгакава летась пабачыла свет шэраг кніг беластоцкіх гісторыкаў Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча. Гэтымі днямі рыхтуецца яшчэ адна кніга з гэтай серыі – гэта манаграфія Яўгена Мірановіча, прысвечаная беларускаму руху ў Польшчы.

Валер Булгакаў мяркуе, што кніга выйдзе напрыканцы вясны.

- Будзе яшчэ кніжка Мірановіча, напэўна выйдзе да канца вясны. Ягоная кандыдацкая дысертацыя "Białorusini w Polsce, 1944-1949", якую ён абараніў у Варшаве і выдаў 1993 годзе ў варшаўскім выдавецтве. Кніга пра беларусаў у Польшчы.

Супрацоўнікі часопіса “Arche” рыхтуюць да друку таксама том сярэднявечных летапісаў і кнігу ўкраінскага лінгвіста Юрыя Шэвялёва “Праблема фармавання беларускай мовы”, якая ўпершыню пабачыла свет у Нью-Ёрку.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя