05-11, 21:44

Кафедры польскай філалогіі ў Гародні – 20 гадоў (фота)

У Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы распачалася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура”, прымеркаванная да 20-годдзя кафедры польскай філалогіі купалаўскага універсітэту.

На ўрачыстым Паседжанні прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў з Гданьска, Кракава, Менску.

Амбасадар Рэчы Паспалітай ў Беларусі Генрык Літвін, Генеральны консул у Гародні Адам Бернатовіч і віцэ-маршалак Сенату Рэчы Паспалітай Збігнеў Рамашэўскі:

- Я мяркую, што гэта вельмі важная рэч, асабліва на Гарадзеншчыне, дзе пражываюць кампактна людзі польскага паходжання. Мы жывем на Памежжы і трэба вывучаць ягоныя праблемы. Паўстае Інстытут імя Адама Міцкевіча. Нашы лёсы злучаныя і трэба ўмець з гэтага вылучыць самае каштоўнае…

Канферэнцыя будзе доўжыцца два дні. Другое пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў Навагрудку, у доме-музеi Адама Мiцкевiча. На заключным пасяджэннi ўдзельнiкi абмяркуюць i прымуць рэзалюцыю канферэнцыi.

Госцi i ўдзельнiкi наведаюць азёры Лiтоўка i Свiцязь.

Вацлаў Галімскі, Радыё Рацыя, Гародня

Каментары

/ дадаць каментар /
09.11.2009

Jubilej

Аўтар: Konrad | Статус: госць
A ci prysutniczau tam Adam Mickievicz?
06.11.2009

Юбілей

Аўтар: Аляксей | Статус: госць
Новы старшыня праўладнага Саюзу палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка на ўрачыстасцях заўважаны не быў. Затое Тадэвуш Кручкоўскі з Тацянай Залескай там фігуравалі...
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя