Ужо падведзены вынікі нацыянальнай філатэлістычнай выставы, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Менска ад нямецкіх захопнікаў. Краязнаўцы Мікалай Быхаўцаў з Ваўкавыску і Лявон Карповіч з Лунна прадставілі свае калекцыі па-беларуску.
Па ініцыятыве Грамадзкага аб’яднання "Беларускі Саюз Філатэлістаў" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, штодвагады ладзіцца конкурсная выстава.
Гэтая арганізавана на суперак завядзёнцы - на трэці год. Лідар гарадзенскай абласной структуры таварыства філатэлістаў Федэрык Гушча паведаміў, што яшчэ летась планавалася правесці юбілейную выставу прымеркаваную да 450-годдзя рэгулярных паштовых сувязяў у Беларусі.

Федэрык Гушча
Бо ў гістарычных дакумантах зафіксавана, што існаваў тракт Варшава-Гародня-Вільня ажно з 1558 года. Але, як лічыць спадар Федэрык, нашае чынавенства не ведае ўласнай гісторыі: за дзесяць дзён да пачатку выставы, у час калі калекцыі ўдзельнікаў былі ўжо ў Менску - адмянілі. Спадар Федэрык кажа, што цяжка было растлумачыць калекцыянерам такі абарот падзеяў.
Цяпер жа выстава праходзіць ужо шостая па ліку. Ужо двойчы гэты нацыянальны па статусе форум перарос у міжнародны. Краіны ўдзельніцы, а іх восем – у асноўным еўрапейскія: Нямеччына, Латвія, Літва, Польшча, Украіна, Расія і Азербайджан. У выставе прымала ўдзел ўсяго 71 калекцыя. 68 калекцыяў прайшлі ў конкурснай класе. Мінулагоднія пераможцы ўдзельнічалі па-за конкурсам у гэтак званай ганаровай класе. Сярод такіх - Федэрык Гушча. Ён адзін з ініцыятараў гарадзенскага філатэлістычнага руху па распадзе СССР.
Пасля Менску, які выставіў 16 калекцыяў, Гарадзеншчына, з рэгіёнаў была найбольш прадстаўнічая – 14 калекцыяў. З абласнога цэнтра было прадстаўлена 4 калекцыі, з перэферыі – 10. Пераможцы ўжо вядомыя. Два залатыя медалі, пазалочаныя - 6, срэбраныя - 1, пасрэбраныя - 1, бронзавыя - 2. Сярод пераможцаў – краязнаўца з Ваўкавыску Мікалай Быхаўцаў, які сваю калекцыю прэзентаваў па-беларуску пад тытулам “Спадчына”. Узнагароды маюць быць ўручаны 9 ліпеня.
І яшчэ да ўвагі філатэлістаў, сёння, 3 ліпеня, праводзяцца спэцгашэнні ў парку Яна Жылібэра да 17-й гадзіны.


Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гародня.






Каментары