У Мінску класіка нямога кіно

Тапёрскае майстэрства адраджаецца ў Мінску ўпершыню за амаль 80 год. Прафесія тапёра знікла з прыходам гукавых кінафільмаў, а таму знікла патрэба ў музычнай агучцы стужак.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 18:38

Новая кніга паэзіі Валерыі Куставай

Беларуская паэтка новай генерацыі, вядомая аматарам паэзіі як у Беларусі, так і па-за яе межамі, Валерыя Кустава рыхтуе да выхаду новую кнігу сваіх вершаў. Як зазначыла аўтарка, канцэпцыя вывераная, кніга ўжо складзеная і знаходзіцца на рэдактуры, пасля чаго пойдзе на афармленне і ў друк.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 15:22

У Гродне прэзентавалі "Другую Гародню"

Прэзентацыя чарговага нумару “Архэ” ў Гродне прайшла з удзелам выдаўцоў і шматлікіх аўтараў. Гэты нумар носіць назву – "Другая Гародня", і як лічыць галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, адлюстроўвае розныя, для многіх невядомыя старонкі гісторыі гэтага горада.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 09:52

Вайцюшкевіч прэзентуе праграму на вершы Караткевіча

Сёння ў Мінску адбудзецца канцэрт беларускага артыста Зміцера Вайцюшкевіча, на якім будзе прэзентаваная новая праграма спевака на вершы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 12:58

У Беластоку гучыць царкоўны спеў

19 траўня ў Беластоцкай філармоніі пачаўся XIX Міжнародны фестываль царкоўнаў музыкі „Гайнаўка 2010”. Конкурсны слуханні працягнуцца 20, 21 і 22 траўня, а ў нядзелю 23 траўня ў той жа філармоніі пройдзе гала-канцэрт лаўрэатаў.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 10:15

Падляшскі іканастас у Беластоку

Фотавыстава Падляшскі іканастас распачынае 8 Падляшскі фестываль навукі і мастацтва, які арганізуецца ўніверсітэтам у Беластоку. Фотавыстава аўтарства сябраў Гданьскага таварыства фатаграфічнай творчасці паказвае Падляшша, якое яшчэ да сёння шмат для каго з'яўляецца невядомым.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 08:24

Эльжбета Смулкова: Беларуская мова мае запас трываласці

Беларуская мова не можа знікнуць, бо ёй карыстаецца вясковае насельніцтва, - так мяркуе польская мовазнаўца, аўтар шматлікіх працаў, прысвечаных нашай мове Эльжбета Смулкова.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 16:30

Зміцер Бартосік у “Лісінай нары”

Сёння ў мінскай кавярні “Лісіная нара” пры арганізацыйнай падтрымцы культурніцкага таварыства “Сваё асяроддзе” адбудзецца сольны канцэрт аўтара праекту “Барды свабоды”, беларускага барда Зміцера Бартосіка.
Апошняе выпраўленне: 19.05.2010 15:28

Гродна: фотавыстаўка FOTOFUSION-2010

У гродзенскай Гарадской выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі адкрылася выстава сяброў народнага фотаклуба „Гродна” пад назвай FOTOFUSION-2010.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 21:10

Значнасць Грунвальду незаслужана забыта

У Нацыянальным дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны 600-гадоваму юбілею Грунвальдскай бітвы. Удзел у ім узялі афіцыйныя і незалежныя гісторыкі з розных рэгіёнаў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 12:21

У Осла пачаўся еўратыдзень з нагоды “Еўрабачання”

Фінал "Еўрабачання" запланаваны на 29 траўня, але ўжо цяпер праходзяць прэс-канферэнцыі, знаёмства ўдзельнікаў са сцэнамі ды адзін з адным, рэпетыцыі ды міні-канцэрты. Напярэдадні адкрыцця 55-га па ліку буйнейнага музычнага форуму Еўропы, пераможца мінулага “Еўрабачання” Аляксандр Рыбак ацаніў шанцы беларускага гурта 3+2.
Апошняе выпраўленне: 18.05.2010 11:39

Шляхамі Элізы Ажэшкі

Навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Расіі сабраліся на міжнароднай канферэнцыі „Эліза Ажэшка ў сучаснай эстэтычнай прасторы”, якая цягам двух дзён пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Апошняе выпраўленне: 17.05.2010 22:04

Вуліцу Горкага гродзенцу Карпюку ўлады не аддадуць

Гродзенскія краязнаўцы звярнуліся да ўлад з прапановай перайменаваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцця пражыў у Гродне – тут напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны.
Апошняе выпраўленне: 17.05.2010 16:12

Ліда: Ноч у музеі

Сёння ў Лідзе ў першыню адбудзецца акцыя, прымеркаваная да міжнароднага Дня музеяў, якая называецца “Ноч у музеі”.
Апошняе выпраўленне: 16.05.2010 13:35

Вясельныя абрады на фестывалі пад Бельскам

У прадмесці Бельска-Падляшскага Студзіводы, а таксама навакольных падляскіх вёсках Крывятычы, Мора, Збуч, Чыжы і Шчыты з 2 па 16 траўня працягваецца фальклорны фестываль „Там па маёвай расе”.
Апошняе выпраўленне: 16.05.2010 13:20
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя