20-11, 16:09

Малады Фронт: патрабуем суда над камунізмам

Актывісты Маладога Фронту запатрабавалі ад Вярхоўнага суду распачаць над камунізмам судовы працэс накшталт Нюрнбергскага працэсу – маладафронтаўцы перадалі суддзям адмысловы зварот і разгарнулі адпаведную расцяжку – затрыманыя Настасся Палажанка і Юлія Міхайлава.

У звароце, які маладафронтаўцы накіравалі кіраўніцтву Вярхонага суду, моладзевыя актывісты запатрабаалі правесці над камунізмам і камунітычнай ідэалёгіяй курапацкі трыбунал накшталт Нюрнбергскага працэсу.

“20 лістапада 1945 году адбыўся судовы працэс над фашызмам. Мы патрабуем такога ж судовага працэсу і над камуністычнай ідэалогіяй, што вінаватая у жыццях значна большай колькасці людзей, чым нават фашысцкая” – распавёў Рацыі сябра управы Маладога Фронту Аляксей Янушэўскі.

Паралельна з падачай заявы перад будынкам суду каля паўтара дзесятка чалавек арганізавалі пікетаванне – яны разгарнулі перад судом расцяжку з надпісам “Нюрнбергскі працэс на Беларусі”. Прыкладна праз 7 хвілін пасля пачатку акцыі ахова Вярхоўнага суду затрымала двух удзельніц мерапрыемства – Настассю Палажанку і Юлію Міхайлаву – у дадзены момант адносна актывістак Маладога Фронту вядзецца разбіральніцтва.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя