Прадстаўнікі палітычных партый і дэмакратычнай супольнасці Беларусі засталіся незадаволеныя персаналіямі, якіх плануецца запрасіць на устаноўчы сход міжпарламенцкай асамблеі Еўранест. Апазіцянеры вырашыліся скласці свой дадатковы спіс.
Хто ж павінен патрапіць у асамблею Еўранест? Гарачая дыскусія па гэтым пытанні цягнулася амаль тры гадзіны. Аднак да адзінага меркавання так і не прыйшлі.
Прыкладам, старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса Уладзімір Навасяд лічыць, што без удзелу уладаў апазіцыі ўвогуле няма чаго рабіць у Еўранесце.
А старшыня Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў лічыць, што у асамблее няма чаго рабіць грамадскім аб’яднанням. А ўсе 10 месцаў там павінны займаць палітычныя партыі.
Пасля працяглай дыскусіі лідэры апазіцыі ўсё ж вырашылі скласці свой спіс дэпутатаў Еўранеста ад Беларусі. Зараз у ім 22 грамадскія і палітычныя структуры. Аднак у выніку з іх павінна застацца толькі 10. Хто стане счаслівым уладальнікам квітка да Бруселя дазнаемся праз два тыдні.
Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Менск






Каментары