11-03, 10:17

Беларускія палякі едуць на суд у Мінск

Дзесяткі сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай  Борыс накіроўваюцца ў Мінск, дзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда па канфіскацыі Дома польскага ў Івянцы на карысць праўладнага саюза палякаў.

Перад  судовым пасяджэннем супрацоўнікі праваахоўных органаў узмацнілі ціск на кіраўніцтва непрызнаванага ўладамі саюза палякаў: ад учора каля дому Анжалікі Борыс знаходзіцца машына знешняга назірання, а старшыня галоўнай рады арганізацыі Анджэй Пачобут атрымаў позву ў міліцыю.

Анжаліка Борыс паведаміла Рацыі, што якое б не было судовае рашэнне, арганізацыя будзе працягваць сваю дзейнасць.

Мінскі абласны суд разглядае сёння касацыйную скаргу Тэрэсы Собаль, якая не пагаджаецца з рашэннем суда Валожынскага раёна, паводле якога Дом польскі ў Івянцы перайшоў пад юрысдыкцыю праўладнага саюза палякаў, што ў сваю чаргу стала прывяло да напругі ў адносінах паміж Беларуссю і Польшчай.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя