Міліцыянты затрымалі ў Будславе актывістаў аргкамітэту дзеля стварэння Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынеца, Дзяніса Лаеўскага, Паўла Батуева і Генадзя Фарына.
Актывісты раздавалі газету "Крыніца", якая з'яўляецца рэлігійным выданнем, выходзіць тыражом 299 асобнікаў і змяшчае матэрыялы пра стан справаў з захаваннем правоў вернікаў і свабоды сумлення. Павал Севярынец адразу пасля затрымання запатрабаваў адваката і праз паўгадзіны міліцыянты адпусцілі яго і Паўла Батуева.
- Я запатрабаваў адваката, на якіх законных падставах яны гэта робяць, яны не маглі нічога адказаць. Вымушыны былі адпусціць. Мяне і яшчэ аднаго чалавека выпусцілі, двух яшчэ трымаюць. Не можам да іх датэлефанавацца.
Зараз міліцыянты аптываюць двух апошніх актывістаў. У аднаго з іх канфіскавалі 15 асобнікаў газеты. Пакуль што пратакол затрымання не складзены.
Валя Лаеўская, Радыё Рацыя.






Каментары