Палітыкі незадаволены спісамПрадстаўнікі палітычных партый і дэмакратычнай супольнасці Беларусі засталіся незадаволеныя персаналіямі, якіх плануецца запрасіць на устаноўчы сход міжпарламенцкай асамблеі Еўранест. Апазіцянеры вырашыліся скласці свой дадатковы спіс.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 17:49
Беларускія дыпламаты агітавалі супраць рэзалюцыіНекалькі дзён да галасванна рэзалюцыі амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы, Віктар Гайсёнак, выступіў з заклікам да еўрадэпутатаў паўстрымацца ад галасавання гэтага дакумента.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 19:35
Першае паседжанне Еўранеста перанесенаеЗапланаванае на 24 сакавіка першае паседжанне Парламенцкай Асамблеі (Еўранест) "Усходняга партнёрства" перанесенае. Новая дата пакуль не ўстаноўлена. Канферэнцыя старшыняў вырашыла, што дэпутаты вернуцца да вырашэння пытання прадстаўніцтва Беларусі не раней як праз месяц.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 10:28
Пачобут: Спадзяемся, што пачнецца перамоўны працэсКарэспандэнт нашага радыё Барыс Гарэцкі пагутарыў з актывістам неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, журналістам выдання «Gazety Wyborczej» Анджэям Пачобутам аб сітуацыі вакол арганізацыі і аб далейшых кроках.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:04
МЗС Беларусі: Рэзалюцыя аднабаковая, тэндэнцыйная і недальнабачнаяМіністэрства змежных спраў Беларусі 11 сакавіка адрэагавала на ўхваленую Еўрапарламентам рэзалюцыю па сітуацыі ў гэтай краіне. У каментарыі МЗС рэзалюцыя гэтая называецца аднабаковай, тэндэнцыйнай ды нядальнабачнай.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 14:03
Беларускія палякі едуць на суд у МінскДзесяткі сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс накіроўваюцца ў Мінск, дзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда па канфіскацыі Дома польскага ў Івянцы на карысць праўладнага саюза палякаў.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:21
Лукашэнка ў Вільню не паедзеКіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся наведваць ўрачыстасці з нагоды аднаўлення незалежнасці Літвы. Замест кіраўніка краіны ўзначаліць беларускую дэлегацыю намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 19:20
У Гродне вылучалі ў склад участковых камісійСёння ў Гродна адміністрацыі раёнаў вылучалі ў склад участковых камісій прадстаўнікоў. Па Кастрычніцкім раёне з 1071 заяўніка было вылучана толькі 2 прадстаўнікі ад дэмакратычных партыяў.
Адзін з БНФ і адзін з АГП.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 18:22
Еўрадэпутаты абмяркуюць прадстаўніцтва Беларусі ў ЕўранесцеПасяджэнне дэлегацыі Еўрапарламента ў справе парламенцкай асамблеі „Усходняга партнёрства” Еўранест адбудзецца 10 сакавіка ў Страсбургу, паведаміў еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 15:48
Рэзалюцыя па Беларусі ўхваленаяРэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі прынятая ў першым галасаванні без паправак ды амаль аднагалосна, паведаміў еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 15:49
Аляксандр Лукашэнка атрымаў афіцыйнае запрашэнне ў ЛітвуПасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў, факт запрашэння прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя незалежнасці Літвыкі.
Самі ўрачыстасці запланаваныя на 11 сакавіка. На іх запрошаныя прэзідэнты краін-суседак Літвы, а таксама кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх краін.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:17
Беларускія апазіцыянеры сустрэнуцца з уладамі Польшчы9 сакавіка ў Варшаву накіроўваецца вялікая дэлегацыя беларускай апазіцыі. У яе складзе лідэр Руху „За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька...
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:18
Яна Міхайлава вызвалілі з СІЗААктывіст быў адпушчаны на волю сёння ўдзень у сувязі з пераглядам ягонай справы ў судзе Мінскай вобласці.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:00
Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па БеларусіЧакаецца, што 11-га сакавіка на сесіі ў Страсбурзе Еўрапарламент прагаласуе па рэзалюцыі аб становішчы грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў у Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 18:56
Сёння – міжнародны жаночы дзеньУ Беларусі гэты дзень з’яўляецца выходным. У гэты дзень жанчыны традыцыйна чакаюць падарункаў. Здагадацца, чаго хочуць жанчыны даволі складана, а таму мы запыталі ў іх саміх.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 11:55
|